Холандэр успомніў, што быў на спектаклі сябра, за які той атрымліваў па 300 еўра на тыдзень.

«Я тады такі самазадаволены быў — толькі што зняўся ў шоў Бі-бі-сі за 30 тыс. ці каля таго. Гэтых грошай мне б хапіла на год. Я лічыў сябе багатым», — кажа акцёр.

Пасля спектакля ён збіраўся падысці да сябра, выступіць у якасці ягонага апекуна і пахваліць яго. Але падчас антракту Холандэр вырашыў праверыць электронную пошту і ўбачыў там паведамленне, прызначанае для Холанда.

Ліст быў пазначаны як першы транш касавых збораў за «Мсціўцаў».

«Дзіўная сума. Гэта быў нават не заробак, а першы бонус за касавыя зборы. Такіх вялікіх грошай я ў жыцці не бачыў. Сума была сямізначнай. Мая самазадаволенасць знікла», — заявіў Холандэр.

Праўда, не кожны праект Marvel можа пахваліцца галавакружнай касай. Самыя дрэнныя зборы з усіх праектаў франшызы ў дэбютным пракаце прадэманстраваў «Капітан Марвэл 2». У ЗША на старце гэтая стужка зарабіла 47 млн даляраў. Магчыма, на зборах адбілася тое, што аўдыторыя стамілася ад супергероікі. Яшчэ адна прычына — забастоўка акцёраў, якая перашкодзіла выканаўцам галоўных роляў удзельнічаць у прасоўванні карціны, адзначае РБК Life.

Чытайце таксама:

Фанацкі трэйлер «Назад у будучыню — 4» усхваляваў прыхільнікаў франшызы

«Апошнія з нас», «Укрыццё» і «Перапоўнены пакой». Найлепшыя серыялы 2023 года

Хаакін Фенікс засвяціўся на здымках фільма «Джокер: вар'яцтва на дваіх»

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0