Праўда, нічога канкрэтнага ідэолаг па гэтай справе не сказаў, абмежаваўшыся пафаснымі лозунгамі ў апраўданне парушальнікаў прынятых лукашыстамі драконаўскіх законаў.

Несанкцыянаванае шэсце па Гомелі ён назваў «праходкай спартыўных фанатаў з брацкай Расеі», якое, на яго думку, нельга параўноўваць «з шабашамі экстрэмістаў» беларусаў.

«У Беларусі спорт — гэта пра спорт, а не пра палітыку!», — заявіў ідэолаг, паведаміўшы, што і расейцы, маўляў, пераследаваліся — «тыя, хто паводзіў сябе супрацьзаконна».

Увогуле ж, як ён сцвярджае: «Закон у нас адзіны і моцны, а не гнуткая, умоўна законная сістэма празаходніх талерастаў!»

Акрамя шэсця, фанаты «Зеніта» пакінулі графіці на гарадскім Цэнтры культуры, а таксама пад афіцыйным чырвона-зялёным сцягам правялі «выставу» ультраправай сімволікі.

24 студзеня шумная калона заўзятараў расійскага гандбольнага клуба «Зеніт» прайшла шэсцем ад Прывакзальнай плошчы, праз праспект Леніна да спарткомплексу ў Гомелі на вуліцы Ірынінскай. У калоне былі прыезджыя расейцы з дымавымі шашкамі, барабанамі, фанаты скандавалі «крычалкі». Правядзенню няўзгодненага масавага шэсця ў цэнтры горада міліцыя не замінала і пра парушэнні правапарадку афіцыйна не паведамляла.

Чытайце таксама:

Па вуліцах Гомеля больш за сотню чалавек прайшлі дэманстрацыяй. Хто такі смелы?

Падчас хапуну ў Брэсце затрымалі 70 чалавек. Сярод затрыманых — адныя жанчыны

Смешны выпадак у Гомелі: са скульптуры Машы і мядзведзя знікла… Маша

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
55