Мікалай Лукашэнка з настаўніцай хіміі Галінай Макаравай пасля ўзнагароджання дыпломам трэцяй ступені на абласной алімпіядзе. Фота: o-gorodok.minsk.edu.by

Мікалай Лукашэнка з настаўніцай хіміі Галінай Макаравай пасля ўзнагароджання дыпломам трэцяй ступені на абласной алімпіядзе. Фота: o-gorodok.minsk.edu.by

Як ні дзіўна, навуковая праца малодшага Лукашэнкі скіравана на вывучэнне кавіду, пагрозу якога ягоны бацька адмаўляў у самы разгар пандэміі ў 2020 годзе.

Поўная назва артыкула гучыць як «Вылучэнне чалавечага, бычынага і казінага лактаферыну, параўнальная характарыстыка ўласцівасцей і аналіз магчымасці яго выкарыстання ў распрацоўцы тэрапеўтычных і прафілактычных сродкаў супраць Sars-Cov-2». SARS-CoV-2 гэта каранавірус, які быў выяўлены ў снежні 2019 года. Менавіта ён выклікаў інфекцыйнае захворванне COVID-19. Паводле артыкула, найбольшую актыўнасць супраць SARS-CoV-2 праявіў бычыны лактаферын.

Непатрыятычна ў спісе выкарыстаных крыніц адсутнічаюць спасылкі на напрацоўкі айчынных навукоўцаў. 

Публікацыя была выдадзена ў зборніку навуковых матэрыялаў па выніках міжнародная навукова-практычнай канферэнцыі «Нарачанскія чытанні — 14: Інавацыйныя біятэхналогіі прыродных і сінтэтычна біялагічна актыўных рэчываў», якая праходзіла 5-7 кастрычніка 2022 года ў Мінску і Стаўрапалі.

Якраз у гэты час міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пераконваў, што плануе зарэгістраваць беларускую вакцыну ў канцы 2023 года, а шырокае выкарыстанне пачаць у 2024 годзе.

Суаўтарамі студэнта біяфака БДУ Мікалая Лукашэнкі выступілі загадчык кафедры прыродазнаўчых навук ліцэя БДУ Максім Капусцін, прафесар БДУ і загадчык Нацыянальнага інстытута прыкладных праблем біяхіміі Уладзімір Курчанка, дырэктарка ліцэя БДУ Ганна Чубарава, прафесар Паўночна-Каўказскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Іван Еўдакімаў.

Іншых студэнтаў, акрамя Лукашэнкі, сярод суаўтараў няма. Быць у гэтым зорным складзе навукоўцаў хацелі б многія іншыя беларускія навучэнцы, але атрымалася толькі ў сына беларускага палітыка.

Цікава, што Ганна Чубарава пайшла са сваёй пасады ў пачатку навучальнага года 2023/2024. Перад гэтым Аляксандр Лукашэнка накінуўся на сваёй нарадзе на Ліцэй, з якога ў 2020 годзе былі вымушаны забраць дакументы ягоныя сын і ўнучкі. Выцягванне Мікалая па навуковай галіне, відаць, не вельмі дапамаглі Чубаравай утрымацца. 

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
37
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
4