Турцыя больш за год адмаўлялася ратыфікаваць шведскую заяўку, імкнучыся за гэта атрымаць палітычныя саступкі. Так, турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган патрабаваў ад Стакгольма выдаць Анкары актывістаў Курдскай рабочай партыі, якіх турэцкія ўлады лічыць тэрарыстамі, а Швецыя дала прытулак.

Акрамя таго, турэцкае кіраўніцтва патрабавала адмяніць шведскае эмбарга на пастаўку краіне зброі, а таксама крытыкавала акцыі спалення Карана ў Швецыі і патрабавала іх забароны.

Раней нейтральная Швецыя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай падала заяўку на ўступленне ў НАТА разам з Фінляндыяй, але ў выніку тая апярэдзіла яе амаль на цэлы год, паколькі ў шведаў узніклі праблемы з ухваленнем яе заяўкі Турцыяй і Венгрыяй.

Цяпер Швецыі, калі ў Турцыі не ўзнікне праблем з подпісам прэзідэнта Эрдагана, засталося дамагчыся ратыфікацыі толькі Венгрыі. Прэм'ер-міністр гэтай краіны Віктар Орбан сёння абвясціў, што ён запрашае свайго шведскага калегу на «перамовы» па гэтым пытанні. МЗС Швецыі, аднак, заявіў, што ніякага прадмета для перамоваў з Венгрыяй насамрэч няма.

Чытайце таксама:

«Мы адчуваем набліжэнне вайны» — міністр замежных спраў Літвы

NATO пачынае самыя буйныя вучэнні з часоў халоднай вайны

У NATO зʼявіцца новы генеральны сакратар. Хто зменіць Столтэнберга?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0