Усё пачалося з таго, што 31 снежня Матэус прыйшоў на навагоднюю вечарыну. У нейкі момант ён пачуў гучны шум і адчуў рэзкі боль у галаве. З раны цякла кроў, але хлопец вырашыў, што хтосьці запусціў у яго каменем.

На вечарыне быў доктар, які дапамог спыніць кроў, а пасля Матэус проста прыклаў да раны лёд. Ён адсвяткаваў Новы год з сябрамі, пасля чаго праехаў 300 км да сябе дадому.

Ужо 3 студзеня бразілец, як звычайна, пайшоў на працу, затым паехаў у Рыа-дэ-Жанейра да сяброў. І толькі ў другой палове дня 4-га чысла ён зразумеў, што з ім нешта не так.

Пасля сну левая рука Матэуса прыкметна аслабла — ён не мог падняць нават лёгкія рэчы. Хлопец звярнуўся да доктара, і яму зрабілі МРТ. На тамаграфіі высветлілася, што крыніцай праблемы была куля, якая захрасла ў адной з некрытычных частак мозгу. Яе вынялі хірургічным шляхам.

Аперацыя прайшла паспяхова, і Матэус ужо знаходзіцца на шляху да поўнага выздараўлення.

Чытайце таксама:

Пенсіянерка з Бразіліі захапілася футболам у 91 год

Мужчына з Бразіліі цэлы год капаў яму ў сваім доме, бо яму прысніўся схаваны там клад

У Эквадоры цяпер хваляванні. Ці не ўзнікнуць з-за гэтага перабоі з бананамі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0