Стваральнікамі ютуб-шоу «KANAPLEV+LEIDIK: Без рэтушы» на канале MalankaMedia з'яўляюцца фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік. Яны працавалі з такімі вядомымі асобамі, як Макс Корж, Міхалок, Шнур, Лунгрэн, а таксама Бабарыка, Ціханоўская і Пракопʼеў.

Сваё шоу аўтары адносяць да катэгорыі «рэаліці», бо паставілі задачу паказаць, як на самой справе адбываецца працэс здымкаў. Фатографы праводзяць са сваімі героямі некалькі дзён, а затым аналізуюць размовы і ўрэшце шукаюць ідэю і рэквізіт для кадра. Звычайна такая работа застаецца па-за кадрам.

Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік Evgeny Kanaplev and Julia Leydik Evgeny Kanaplev and Julia Leydik

Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік. Скрын відэа MalankaMedia / YouTube

«Мы два фатографы за адным фотаапаратам. У гэтым праекце мы фатаграфуем людзей. Сустракаемся з класнымі беларусамі (прычым не адзін раз), вельмі доўга камунікуем, прыдумваем, а потым ствараем кадр. Па сутнасці, мы ў гэтым праекце раскрываем усю сваю кухню і класных беларусаў»,

— гавораць самі аўтары пра свой праект.

Героямі першага выпуску сталі сямейная пара шоўменаў — Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая. Агульны час камунікацыі з імі склаў 15 гадзін. Ад сустрэчы з героямі да фінальнага кадру прайшло чатыры дні.

Больш за палову часу ў шоу аддадзена менавіта размове з героямі, абмеркаванню жыцця ў эміграцыі, спрэчкам аб музыцы. Дудзінскі і Раецкая распавялі сваю гісторыю знаёмства і паразважалі, што будуць рабіць, калі закончацца адносіны, падзяліліся некаторымі падрабязнасцямі падарожжа на Мадагаскар, праблемамі з псіхічным здароўем.

Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая Denis Dudzinski and Kateryna Raetskaya Денис Дудзинский и Катерина Раецкая

Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая. Выніковы кадр. Скрын відэа MalankaMedia / YouTube

Чытайце яшчэ:

Як Пракоп'ева фатаграфавалі з голай жанчынай, а Сігал прыехаў на здымку з зялёным кавуном ад Лукашэнкі

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

Кацярына Раецкая расказала, як прымусіла Дзяніса Дудзінскага займацца домам і гаспадаркай

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0