Наступствы ўдараў па Харкаве

 Наступствы ўдараў па Харкаве

«Нанесены групавы ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці паветранага і наземнага базавання па аб'ектах ваенна-прамысловага комплексу Украіны, якія вырабляюць ракеты і камплектуючыя да іх, боепрыпасы, а таксама выбуховыя рэчывы», — гаворыцца ў заяве.

Мінабароны таксама сцвярджае, што «ўсе прызначаныя аб'екты паражоныя».

Тым часам колькасць загінулых ад начнога абстрэлу Украіны вырасла да шасці чалавек.

Пяць чалавек загінулі і 46 пацярпелі ў Харкаве падчас начнога абстрэлу горада, паведамілі ў офісе генпракурора Украіны. З-пад завалаў аднаго з дамоў ратуюць сям'ю. 

У Кіеве ад абстрэлу пацярпелі 12 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

У Паўлаградзе Днепрапятроўскай вобласці загінуў адзін чалавек.

Усяго УСУ збілі 21 ракету з 41, заявіў галоўнакамандуючы Валерый Залужны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
11