Сяргей Дубавец. Фота: «Наша Ніва»

Сяргей Дубавец. Фота: «Наша Ніва»

Згодна з матэрыяламі спраў, Сяргей Дубавец у сваіх публічных выказваннях у аўтарскім блогу, «распаўсюдзіў загадзя ілжывыя і адкрыта дэструктыўныя звесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, чым дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь, органы дзяржаўнай улады і кіравання; распальваў сацыяльную варожасць і варожасць па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы; абгаварыў кіраўніка дзяржавы; удзельнічаў у экстрэмісцкім фармаванні, а таксама фармаванні, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму; адмаўляў факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд; здзейсніў наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму».

Сяргею Дубаўцу ставяцца ў віну артыкулы:

паводле арт. 369-1, ч.1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 361-1, ч. 1 арт. 130-2, ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса.

Сяргей Дубавец нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. У 1980-х браў удзел у нацыянальным адраджэнні. У 1991-2000 гадах быў першым рэдактарам адноўленай «Нашай Нівы».

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14