Упершыню адміністрацыйную справу суддзя Юрчанка разгледзеў месяцам раней, 27 лістапада, адправіўшы яе на дапрацоўку. Пасля таго, як дакументы вярнуліся ў суд, справа была разгледжана па сутнасці.

    Міліцыя абвінаваціла Эдуарда ў тым, што ён пачынаючы з 2020 года быў падпісаны на шэсць тэлеграм-каналаў, якія ўлады ўнеслі ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    «Правапарушальнік» на судзе сваёй віны не прызнаў, адмаўляўчы, што захоўваў матэрыялы з мэтай распаўсюджвання.

    Заслухаўшы аргументы Тарканоўскага і даследаваўшы доказы, якія змяшчаліся ў матэрыялах справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, суддзя прыйшоў да высновы, што пакараць мужчыну ў рамках ч. 2 арт. 19.11 КаАП немагчыма, «паколькі прадстаўленыя суду доказы адназначна і бясспрэчна не пацвярджаюць факт учынення адзначанага правапарушэння».

    Міхаіл Юрчанка вядомы ў Віцебску як суддзя, які актыўна ўдзельнічае ў палітычным пераследзе, ён разгледзеў шмат такіх спраў, выносячы абвінаваўчыя прысуды. Напрыклад, менавіта ён вынес прысуд у два гады калоніі віцебскаму арт-менеджару Уладзіміру Булаўскаму і даў 9 гадоў Сяргею Думаве.

    Чытайце таксама:

    У Гомелі за палітыку пацярпеў яшчэ адзін праўладны прафсаюзнік

    За відэа з вайсковай тэхнікай інжынеру з Брэста далі тры з паловай гады калоніі

    Жыхар Наваполацка патэлефанаваў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне». Яму прысудзілі 15 сутак

    Клас
    8
    Панылы сорам
    0
    Ха-ха
    1
    Ого
    21
    Сумна
    2
    Абуральна
    1