Жыхары Магілёва пры гэтым упэўненыя, што такіх радыкальных захадаў можна было пазбегнуць. Дубы былі ўжо даволі старыя і прыгожыя, і ніякіх хвароб у іх не было.

Нават рабочыя, якія працуюць на пляцоўцы, упэўненыя — рашэнне можна было знайсці іншае. Бо заторы на магілёўскім Пушкінскім праспекце ў асноўным адбываюцца з-за вялікай колькасці пешаходаў і святлафораў, якія «тармозяць» машыны. А гэта можна было б вырашыць, зрабіўшы падземны пешаходны пераход або пешаходны мост.

«Магілёўзеленбуд» абяцае замест ссечаных дубоў пасадзіць маладыя дрэвы.

Чытайце таксама:

«Выглядалі здаровымі». У «Мядзвежыне» высеклі цэлую дзялянку дрэў, мясцовыя не разумеюць чаму

У цэнтры Полацка знеслі палову сквера

У Магілёве пад новы корпус бальніцы высеклі лес, які раней быў абвешчаны заказнікам

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5