Фота: паліцыя Варшавы

Фота: паліцыя Варшавы

У варшаўскім раёне Прага-Поўнач адбылося сутыкненне трох аўтамабіляў, адным з якіх кіраваў беларус, паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на тамтэйшую паліцыю.

У аварыю трапілі легкавыя машыны KIA, Toyota і фургон Mercedes. Паводле папярэдніх звестак, 75-гадовая пасажырка KIA атрымала траўму хрыбетніка. Ёй аказалі першую дапамогу, зафіксавалі шыю і адправілі ў бальніцу.

Што тычыцца 78-гадовага кіроўцы Toyota і 30-гадовага кіроўцы Mercedes — нашага суайчынніка, яны не пацярпелі.

З-за здарэння рух па вуліцы некаторы час быў магчымым толькі па адной паласе, у тым ліку стаялі трамваі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2