«Адказна заяўляем, што сілы, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні групоўкі «Таўрыя», у гэтым выпадку баявой працы сродкамі знішчэння не вялі».

Аператыўна-стратэгічная групоўка войскаў «Таўрыя» адказвае за ваенныя дзеянні на ўсходнім фронце», — гаворыцца ў заяве.

Колькасць загінулых у выніку абстрэлу рынку вырасла да 27 чалавек, заявіў раней кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Дзяніс Пушылін. Паводле яго слоў, у бальніцы паступіла 25 пацярпелых, 18 былі шпіталізаваны.

Імаверна гэта быў самы кровапралітны ўдар па Данецку пачынаючы з 2014 года. 22 студзеня аб'яўлены ў «ДНР» днём жалобы, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
2