Качанава

Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Цана падобнага ў Мінску — ад 3500 даляраў.

Такая шуба выглядае не самым дарэчным варыянтам для візіту да звычайных завадчан — Качанава нібы падкрэслівае разрыў паміж сваім становішчам у сацыяльнай іерархіі і іх месцам.

У тыктоку пад навіной пра гэта шмат каментароў. І значная частка з іх — у абарону дарагой шубы. Многія каментары падобныя па форме: лукашэнкаўцы (у тым ліку з ананімных акаўнтаў) пішуць, што Качанавай па статусе так і трэба апранацца, дый наогул у людзей па некалькі шуб дома.

«Вельмі дастойна і прыгожа! У Віцебску вельмі многія жанчыны ходзяць у норкавых шубах!!!»

«У нас у Беларусі норкавыя шубы носяць многія і нічога дзіўнага ў гэтым няма. У некаторых па чатыры шубы норкавыя!»

«Я далёка не Качанава, а шуб у мяне аж 3. І што???»

«А ёй пасуе. Арыстакратычна глядзіцца і каштуе для такой шубы нядорага».

Карцінка, згенераваная штучным інтэлектам

Карцінка, згенераваная штучным інтэлектам

«А павінна быць у фуфайцы?»

«Павінна адпавядаць свайму статусу».

«Я пенсіянерка, працавала ў бюджэтнай сферы і маю тры натуральныя шубкі! Дык чаму яна не можа мець шубу?»

«Салідна, прэзентабельна і па статусе. Нашмат лепш, чым у пухавіку прыехала б».

Падчас таго візіту на МТЗ Качанава расказвала рабочым пра сацыяльную справядлівасць.

У звароце да рабочых Наталля Іванаўна падкрэслівала: «Чалавек працы павінен атрымліваць дастойную заработную плату і разумець, што ў яго ёсць сацыяльныя гарантыі».

Клас
2
Панылы сорам
27
Ха-ха
57
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
12