Фота: УУС Гомеля

Фота: УУС Гомеля

Суд Смаргонскага раёна 9 студзеня 2 разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жанчыны, якая абяцала купіць знаёмым аўто за мяжой і падманула іх на 1 397 244 рублі (больш за 400 000 даляраў), піша AutoGrodno.by.

З красавіка 2019 па май 2023 года махлярцы аддалі грошы 36 чалавек — каб купіць машыны ў Еўропе і ЗША.

Жанчына атрымала ад знаёмых 417 120 даляраў ЗША, 92 785 еўра, 3 000 рублёў, усяго — 1 397 244,89 рубля. Пры гэтым яна нічога не рабіла.

Жанчыну прызналі вінаватай у завалоданні маёмасцю шляхам падману і злоўжыванні даверам (махлярстве), здзейсненым у асабліва буйным памеры і далі восем з паловай гадоў калоніі. Таксама жанчыне прызначаны штраф у 100 базавых велічынь (4000 рублёў).

Судом з абвінавачанай на карысць 29 пацярпелых спагнаная кампенсацыя маёмаснай шкоды на 1 259 209,94 рубля, у даход дзяржавы — 59 962,55 рубля.

Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1