Мітрапаліт Яўгеній. Фота: Wikimedia Commons
Грамадзянін Расійскай Федэрацыі Валерый Рашэтнікаў накіраваў у Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы заяву аб працягу дазволу на жыхарства, які Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы не падоўжыў. Тэрмін заканчэння дзейнага тэрміновага дазволу на жыхарства мінае 6 лютага, піша Postimees.ee.
«Дзяржава прыняла рашэнне адмовіць у прадаўжэнні дазволу на жыхарства, бо Рашэтнікаў у сваёй публічнай дзейнасці, у тым ліку ў публічных выступах, падтрымлівае дзеянні агрэсара і не змяніў сваю лінію паводзін, нягледзячы на папярэджанні, якія рабіліся яму раней», — растлумачыў кіраўнік бюро пагранічнай аховы Пых'яскай прэфектуры Індрэк Ару.
У тым ліку прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў неаднаразова праводзілі гутаркі з Рашэтнікавым і патлумачылі яму, што варта спыніць апраўданне ваенных дзеянняў Расіі і крамлёўскага рэжыму ў публічнай дзейнасці. Нягледзячы на зробленыя раней папярэджанні, Рашэтнікаў не змяніў рыторыку, неадпаведную каштоўнасцям і неадпаведную прававому полю Эстоніі. Таму прызнана, што Рашэтнікаў нясе пагрозу бяспецы дзяржавы.
***
Эстонскія праваслаўныя падзеленыя на дзве часткі. Рускіх па паходжанні і аб'ядноўвае самакіраваная Эстонская праваслаўная царква ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхата. Паведамлялася, што яна аб'ядноўвае 37 прыходаў (каля 150 тысяч чалавек), 43 святароў і 17 дыяканаў.
У 1996 годзе аднавілася Эстонская апостальская праваслаўная царква ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата. Яна налічвае каля 27 тысяч чалавек (пераважна этнічных эстонцаў) і 64 духоўных асобаў.