Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Крысціна Шыянок падкрэслівае, што чэшскі бок такім чынам зрэагаваў на просьбы Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, якія ягоныя прадстаўнікі «цягам года скіроўвалі ў МЗС, МУС, Мінюст».

«Шаноўныя беларусы і беларускі Чэхіі! Мы радыя вам паведаміць, што чэшскі бок адрэагаваў на наш запыт, і патрабаванне апастылізацыі дакументаў з РБ было прыпыненае для тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне.

Спадзяемся, што гэта рашэнне спросціць жыццё ў Чэхіі для тых з вас, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь», — з’явілася адпаведнае паведамленне на старонцы ў Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў фэйсбуку.

Пры гэтым у паведамленні звяртаецца ўвага на тое, што паслабленне не тычыцца тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па кароткатэрміновых візах.

Чытайце таксама:

Ад Румыніі да Арменіі. За колькі і як можна купіць грамадзянства іншай краіны

Дазвол на пастаяннае пражыванне за мяжой не абавязковы, але для чаго ён? І што, калі не афармляць яго? Тлумачыць аддзел міграцыі

«Амаль гадзіну прасядзеў у чарзе». Як беларусы падавалі звесткі пра ДНЖ

Паехаць у Грузію ці ажаніцца анлайн. Расказваем, як беларусам пабрацца шлюбам за мяжой (і нават без даведкі з краіны)

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0