Падчас агляду памяшкання гаспадар звярнуў увагу на чужы абутак у адным з пакояў. Як аказалася, злодзей пераабуўся ў ўпадабаную ім пару абутку, а свае старыя чаравікі пакінуў.

Гэты абутак канфіскавалі і накіравалі на судовую генетычную экспертызу. З біялагічнага матэрыялу, які быў на левым чаравіку, удалося вылучыць генатып неўстаноўленага мужчыны.

Праз некалькі дзён міліцыянты выйшлі на жыхара Талачынскага раёна 1966 года нараджэння. Пры правядзенні дадатковай генетычнай экспертызы было ўстаноўлена супадзенне яго ДНК з генатыпам, выяўленым на чаравіку, канфіскаваным з месца крадзяжу. Такім чынам, судовыя эксперты пацвердзілі дачыненне мужчыны да здзяйснення крадзяжу.

Аказалася, што затрыманы рабіў крадзяжы не толькі ў Талачынскім, але і ў суседнім Крупскім раёне.

Чытайце таксама:

Чалавек з нажом абрабаваў царкву ў мінскай Каменнай Горцы

Кобрынец папрасіў у краме замяніць разбітае яйка. Яго забралі ў міліцыю, а пасля прыйшлі з вобшукам

Мужчына дастаў са сметніцы ў абменніку $100 — яго судзілі за крадзеж

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1