Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

Паводле слоў Аляксандра Камышына, усе першыя сістэмы СПА FrankenSAM ужо разгорнутыя на полі бою.

Праект FrankenSAM — гэта гібрыдныя сістэмы СПА, якімі сумесна займаюцца Пентагон, Міністэрства абароны Украіны і Міністэрства па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Украіны.

Фактычна гэта тры зенітна-ракетныя комплексы: савецкі ЗРК «Бук» з амерыканскімі ракетамі RIM — 7 Sea Sparrow, ракеты «паветра-паветра» AIM-9M у спалучэнні з савецкімі РЛС і ЗРК на базе ўкраінскіх старых сістэм з элементамі і ракетамі ад Patriot.

Афіцыйны прадстаўнік Пентагона сказаў, што выпрабаванні гэтай сістэмы ў кастрычніку 2023 года былі паспяховымі. Адзначаецца, што варыянты гібрыдных сістэм СПА прайшлі выпрабаванні на вайсковых базах у ЗША і мусілі быць дастаўленыя ва Украіну восенню. У снежні ЗША і Украіна падпісалі дэкларацыю аб сумеснай вытворчасці зброі.

Чытайце таксама:

Як украінцы збілі расійскі самалёт А-50 коштам у 330 мільёнаў даляраў

«Састарэлая тэхналогія». Кітай прызнаў неэфектыўнымі гіпергукавыя «цуда-ракеты» Пуціна

Гібель А-50: як УСУ маглі знішчыць расійскі лятаючы радар?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1