Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

«Мы, гурт Nizkiz, выйшлі на вуліцы для ўдзелу ў беспарадках, спявалі песні для пратэстоўцаў, у тым ліку для «Белсата». Цяпер мы будзем спяваць найбліжэйшыя пяць гадоў у месцах пазбаўлення волі», — такія словы сілавікі ўклалі ў вусны салісту гурта.

У чым менавіта абвінавачваюць музыкаў і па якіх артыкулах, пакуль не кажуць, сілавікі толькі адзначаюць, што ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня. У Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін. Пазней усіх траіх абвінавацілі ў «распаўсюдзе, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і прызначылі арышт.

Чытайце таксама:

У Магілёве другі раз запар асудзілі саліста Nizkiz

«Хлопцаў шкада, але калі ўжо людзі навучацца?!» Чаму ў затрыманні Nizkiz пачалі вінаваціць саміх музыкаў

Удзельнікаў гурта Nizkiz асудзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Лявон Вольскі: Я выдатна разумею хлопцаў з Nizkiz, бо жыў такім жыццём не адзін год

«Небяспечна, небяспечна, небяспечна…» Беларускі твітар шакаваны затрыманнем музыкаў з Nizkiz

Што за гурт Nizkiz, які амаль у поўным складзе затрымалі ў Магілёве

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
39