Кірыл Крошкін. Фота з Linkedin

Кірыл Крошкін. Фота з Linkedin

Кірылу Крошкіну 46 гадоў. Родам з Віцебска, вучыўся ў Гомелі, але апошнім часам жыў у Гродна. Па прафесіі – інжынер, апошнім часам працаваў сістэмным адміністратарам у кампаніі Whitebird. Мяркуючы па сацсетках, жыў у Варшаве.

Таксама мужчына — радыёаматар. Уваходзіць у Беларускую федэрацыю радыёаматараў і радыёспартоўцаў.

Невядома, калі менавіта ён вярнуўся ў Беларусь, але на май 2023 мужчына ўжо быў за кратамі.

Два дні таму над ім пачаўся суд. Вінавацяць яго па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130), фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361), удзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342), абраза Лукашэнкі і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 368 і 369). Па самых сур'ёзных артыкулах яму пагражае да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Кірыла Крошкіна ўключылі ў спіс «тэрарыстаў».

Чытайце таксама:

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

«Хацела адзначыць юбілей з сям'ёй». Што вядома пра Аляксандру Каско, якой прысудзілі 10 гадоў пасля вяртання ў Беларусь

Айцішніка з-пад Ліды судзяць за «здраду дзяржаве». Ён доўгі час жыў у Германіі, але вярнуўся ў Беларусь

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
51