У Баранавіцкім раёне адбылося ДТЗ з удзелам пешахода: мужчына спыніўся на трасе, каб памяняць прабітае кола, і трапіў пад грузавік. Падрабязнасці распавялі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя здарылася 16 студзеня каля 23.20 на 201-м км трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі.

Паводле папярэдніх звестак, 22-гадовы мінчук кіраваў аўтамабілем ГАЗ і буксіраваў іншае аўто. Ён збіў 43-гадовага мужчыну, які выйшаў на праезную частку, каб памяняць пашкоджанае кола свайго грузавіка.

Пацярпелага з траўмамі даставілі ў бальніцу. Устаноўлена, што ў момант ДТЗ на ім была камізэлька павышанай бачнасці. 

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1