Ілюстрацыйнае фота: gopl.pl

Ілюстрацыйнае фота: gopl.pl

Візавы цэнтр Венгрыі знізіў памер сэрвіснага збору да €18 (раней — €21)

Візавы цэнтр Літвы знізіў памер сэрвіснага збору з €19,9 да €15,9 (падаваць дакументы можа абмежаваная колькасць катэгорый заяўнікаў)

ВЦ Нарвегіі (яго аб'ядналі з лагістычным за дастаўку дакументаў у Лондан і назад): цяпер гэта €75 (замест €80).

Раней паведамлялася, што візавыя цэнтры Польшчы павысілі кошт некаторых дадатковых паслуг

Насамрэч павелічэнне кошту такіх паслуг, як sms-апавяшчэнне, кур'ерская дастаўка, фота, паслугі прэміум-залы, «прайм-тайм» і да г.д. закранула не толькі ВЦ Польшчы, а ў цэлым візавыя цэнтры некаторых краін, якія прадстаўляе кампанія VFS. Напрыклад, Венгрыі, Харватыі, Эстоніі.

З 3 студзеня 2024 года замест «Поні Экспрэс» дакументы на латвійскія візы прымае візавы цэнтр VFS у Мінску і Віцебску.

Падацца могуць заяўнікі па такіх мэтам, як наведванне блізкіх членаў сям'і — грамадзян Латвіі (у тым ліку па прычыне іх сур'ёзнай хваробы), неадкладнае лячэнне, пахаванне, вадзіцелі-міжнароднікі, атрыманне віз тыпу D па розных падставах.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0