Сяргей Ерамееў

Сяргей Ерамееў

Ерамееў абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса РФ (тэрарыстычны акт). У якасці меры стрымання яму абрана ўтрыманне пад вартай да 30 студзеня.

У выніку падрываў 29 і 30 лістапада двух чыгуначных саставаў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэта да станцый Тында і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, адбылося ўзгаранне цыстэрнаў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, што часова блакавала рух па магістралі.

7 снежня ФСБ паведаміла пра затрыманне ў Омску беларуса Сяргея Ерамеева, які, па сцвярджэнні сілавікоў, «даў прызнальныя паказанні аб працы пад кантролем украінскіх спецслужбаў» і прызнаў віну.

Сяргей Ерамееў — былы супрацоўнік наваполацкага прадпрыемства «Нафтан», удзельнік страйку на ім у 2020 годзе. Працаваў прыбарыстам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі.

Чытайце таксама:

У Наваполацку працягваюцца затрыманні, падчас якіх людзей апытваюць пра Сяргея Ерамеева і правяраюць на паліграфе

У Полацку адбыліся затрыманні з нагоды дыверсіі ў расійскім тунэлі, у якой абвінавачваюць беларуса

Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м

Суд у Омску арыштаваў на 53 дні беларуса, якога абвінавачваюць у тэракце на БАМе

«Гэта магнітныя міны». Што распавёў беларус, затрыманы ў Расіі па справе тэракта на БАМе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2