Фота: МУС

Фота: МУС

Аператыўнікі 5-га ўпраўлення (па Мінску) ГУБАЗіК сумесна з байцамі САХР затрымалі мужчыну за тое, што атрымаў хабар у асабліва буйным памеры. Яго змоўшчыкаў — бацьку і двух пасярэднікаў — таксама змясцілі ў ІЧУ.

Кіраўнік прадпрыемства ў абмен на кантракты з замежнай кампаніяй аб пастаўцы камплектуючых да электрапрыбораў патрабаваў у замежных партнёраў вялікія ўзнагароды. Так, у лістападзе мінулага года ён атрымаў 15 тысяч даляраў. Яшчэ адзін транш у 18 тысяч даляраў прыйшоўся на снежань. Аднак забіраць апошнюю партыю грошай мужчына не спяшаўся.

Як піша МУС, для канспірацыі ён уцягнуў у схему бацьку, які прымаў грошы ад пасярэднікаў.

Сілавікі сцвярджаюць, што, калі затрымлівалі кіраўніка на вуліцы Малініна ў Мінску, той паспрабаваў уцячы на аўто. Сілавікі стралялі па колах.

У фігурантаў справы праведзены агляды па месцах жыхарства, канфіскаваная вялікая сума наяўных у розных валютах.

Следчымі завялі крымінальную справу за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
4