Паводле звестак крыніцы, майстар ад'язджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію. Сам Камандзірчык напісаў пра вяртанне ў фэйсбуку ў канцы 2023 года. Падставы затрымання невядомыя.

62-гадовы Юрась Камандзірчык — сябра Саюза народных майстроў, з 2021 года Народны майстар Беларусі. Жыве ў Мядзелі.

Ён адзін з аўтараў мемарыяльнага крыжа беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Ягоныя работы размешчаныя ў розных месцах Беларусі.

Чытайце таксама:

Гэта камандзір драўлянага войска з перунамі, стральцамі, зубрамі і мядзведзямі з Нарачанскага краю

Зноў апаганілі мемарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах

У Курапатах паставілі разьблёны крыж у памяць Вацлава Ластоўскага ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
46