Фота: av.by

Фота: av.by

З 2 верасня 2023 года, калі стала дзейнічаць новая сістэма міжнароднага аўтастрахавання «сіняя карта», на гэты момант беларускія кіроўцы атрымалі больш за 140 тысяч «сініх картаў» для паездак у Расію. У той жа час расійскім аўтамабілістам было выдадзена для паездак у Беларусь каля 150 тысяч такіх полісаў. 

Да канца чэрвеня 2024 года беларусам можна ездзіць у Расію яшчэ і па міжнародных «зялёных картах», заключаных да лета 2023 года, тэрмін дзеяння якіх пакуль не скончыўся. На бланках «зялёнай карты» (зялёнага колеру), якія не паспелі рэалізаваць да выключэння з міжнароднай сістэмы, цяпер афармляецца і «сіняя карта».

Полісы страхавання на новых, сініх бланках беларускія аўтамабілісты будуць атрымліваць з 1 сакавіка 2024 года, а расійскія — з 1 красавіка.

Раней, з 30 чэрвеня 2023 года, беларусы і расіяне страцілі магчымасць афармляць міжнародныя полісы «Зялёная карта» праз тое, што было прыпынена сяброўства Расійскага саюза аўтастрахоўшчыкаў і Беларускага бюро па транспартным страхаванні ў адпаведным пагадненні.

Чытайце таксама:

Беларусь і Расія перайшлі з «Зялёнай карты» на «Сінюю»

Беларусы змогуць выкарыстоўваць «Зялёную карту» і пасля 30 чэрвеня. Але толькі для паездак у Расію

У снежні ў Беларусі было прададзена ўдвая больш легкавых аўтамабіляў, чым летась

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3