«Мяне клічуць К. Я палітычная эмігрантка, жонка палітвязня, мама маленькай выдатнай дзяўчынкі. Нам патрэбная ваша дапамога», — піша яна.

«У жніўні 2020 года, як і многія беларусы, нашая сям'я не засталася ў баку. Мы з мужам выходзілі на мірныя акцыі, дапамагалі пратэстоўцам і звольненым. У 2020 годзе я падпісала ліст медыцынскіх работнікаў у Беларусі супраць катаванняў і гвалту. За гэта мяне ўнеслі ў «чорны» спіс медработнікаў і не давалі нармальна працаваць.

Праз тры гады да нас у дом прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Быў ператрус. Канфіскавалі ўсю нашу тэхніку (тэлефон, планшэт, ноўтбук) і атрымалі доступ да нашых дадзеных — асабістая і працоўная пошта, перапіска ў месенджарах, файлы, фатаграфіі, дакументы. У той дзень я бачыла мужа апошні раз…

Заставацца дома з маленькай дачкой было страшна. Таму ў тую ж ноч мы пайшлі да сяброў. Пасля некалькі тыдняў мы жылі то ў сваякоў, то ў сяброў. І кожны дзень я чакала, што прыйдуць і па мяне — гэта было пытанне часу.

Пазней з 10-месячным дзіцём і адной валізкай я змагла з'ехаць з Беларусі. Цяпер мы ў бяспецы.

Муж атрымаў вялікі тэрмін, а нам давялося пачынаць жыццё з нуля ў чужой краіне. Трэба вучыць мову, сацыялізавацца, шукаць новую працу, аплачваць жыллё, харчаванне і адзенне.

Але мая дачка яшчэ вельмі маленькая, і я не магу паўнавартасна выйсці на працу. А мая спецыяльнасць (у Беларусі я была лекаркай) не прадугледжвае працы анлайн.

Пацвярджэнне дыплома доктаркі — працэс доўгі, складаны і нятанны. Гэта значыць, што хутчэй за ўсё, каб забяспечыць сябе і дачку, я мушу хутка асвоіць новую спецыяльнасць.

Хацелася б мець магчымасць яшчэ нейкі час выхоўваць дзіця самой, потым аддаць яе ў яслі і выходзіць на працу.

Таму цяпер нам патрэбныя сродкі на аплату жылля, курсы мовы, курсы па змене прафесіі, на апастыляванне дакументаў, куплю бытавых рэчаў і ўсяго таго, што трэба для росту і развіцця маленькага чалавека.

Сума збору:

€4400
арэнда кватэры на 4 месяцы — €2400
медыцынская страхоўка на год на дваіх — €600
бытавыя выдаткі — €400
курсы — €1000

Падтрымаць праз Байсол (не з Беларусі).

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
31
Абуральна
4