Школа №165. Фота: Яндэкс-карты

Школа №165. Фота: Яндэкс-карты

Яны паступілі туды з прыкметамі кішачнай інфекцыі, паведаміў загадчык інфекцыйнага аддзялення № 3 (для кішачных інфекцый) гэтай медустановы Вадзім Лагоцька.

«Наймаладзейшаму з гэтых пацыентаў 10 гадоў, найстарэйшаму — 14, — цытуюць доктара Мінск-Навіны. — У траіх падлеткаў ужо пацвердзілася вірусная інфекцыя (у дваіх — ротавірусы, у аднаго — наравірусы)».

Са слоў спецыяліста, школьнікі пачалі паступаць у клініку з вечара 9 студзеня. Усяго па медыцынскую дапамогу звярнуліся восем падлеткаў, з іх семярых шпіталізавалі, аднаго бацькі забралі дадому.

Лагацька адзначыў, што школьнікі звярнуліся ў бальніцу з павышанай тэмпературай, ванітамі, дыярэяй. Вынікі лабараторных даследаванняў паказалі, што гэта вірусная кішачная інфекцыя, а не бактэрыяльная.

Праз ежу дзеці не маглі заразіцца і школа тут ні пры чым, запэўніў ён.

Доктар дадаў, што дыягнаставаная ў школьнікаў вірусная кішачная інфекцыя перадаецца бытавым шляхам — ад чалавека да чалавека, а не праз ежу і не праз ваду.

Кажучы пра стан здароўя пацыентаў, доктар заўважыў, што ён стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці. Тэмпература ў дзяцей — 37,2-37,3°С, яны ядуць, п'юць. На наступным тыдні іх павінны выпісаць.

Чытайце таксама:

«Дзеці скардзіліся на галаўны боль і ваніты». Дырэктарка мінскай школы расказала пра кішачную інфекцыю ў яе вучняў

У мінскай школе шпіталізавалі вучняў з-за кішачнай інфекцыі

СААЗ заклікала аднавіць масачны рэжым з-за ўзрастання захворванняў на кавід

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3