Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала. Фота: БелТА

Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала. Фота: БелТА

Валянцін Сукала распавёў, што Вярхоўны Суд прааналізаваў санкцыі за менш цяжкія і негвалтоўныя злачынствы і прыйшоў да высновы, што яны маюць патрэбу ў карэкціроўцы — у першую чаргу трэба ўвесці альтэрнатыўныя пазбаўленню волі віды пакарання. 

«Калі ў санкцыях артыкула за менш цяжкія і негвалтоўныя злачынствы няма нічога, акрамя пазбаўлення волі, вядома, судам вельмі складана выконваць такія неабходныя прынцыпы назначэння пакарання, як суразмернасць, індывідуальнасць і справядлівасць, — сказаў старшыня ВС. — Каб аблегчыць работу судоў, ВС прапанаваў адкарэкціраваць гэтыя санкцыі, прадугледзець у іх абавязковыя альтэрнатыўныя пазбаўленню волі віды пакарання». 

Паводле Сукалы, аналіз паказаў, што ў КК ёсць 35 артыкулаў за менш цяжкія, негвалтоўныя злачынствы, у санкцыях якіх адсутнічаюць альтэрнатыўныя віды пакарання, — толькі пазбаўленне волі. 

«Я не лічу, што ў кожнай з іх трэба ўводзіць альтэрнатыўныя санкцыі, там ёсць і складаныя, грамадска небяспечныя злачынствы», — заўважыў Сукала. 

На яго думку, альтэрнатыўныя санкцыі могуць быць уведзены па 24 складах злачынстваў з 35. 

Напрыклад, адзін з артыкулаў, якіх гэта можа закрануць, — арганізацыя занятку прастытуцыяй або ўцягненне ў занятак прастытуцыяй (арт.171 КК), але толькі ў першай яе частцы, калі адсутнічаюць абцяжарваючыя акалічнасці. 

«У адпаведнасці з санкцыямі артыкула назначалася рэальнае пазбаўленне волі, але з улікам абставін суды знаходзілі магчымасць прымяніць адтэрміноўку рэальнага пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам. І асуджаныя гэту адтэрміноўку апраўдвалі, як правіла», — адзначыў Валянцін Сукала.

Пры гэтым кіраўнік Вярхоўнага Суда падкрэсліў, што будучыя змяненні крымінальнага заканадаўства ў частцы ўвядзення альтэрнатывы пазбаўленню волі не будуць датычыцца цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Чытайце таксама:

Амністыя-2024 не закране палітвязняў і закладчыкаў. Што вядома пра планы ўладаў?

Лукашэнка анансаваў амністыю-2024 і хоча перагледзець некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса

Мужчына дастаў са сметніцы ў абменніку $100 — яго судзілі за крадзеж

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4