Папраўкі аб лібералізацыі рынку алкагольных напояў набудуць моц у ліпені 2024 года, піша «Спутник»

Адно з галоўных новаўвядзенняў — у адмене дзяржманаполіі на продаж алкаголю ў бяспошлінных крамах (Duty Free).

Сёння дзяржава дэлегуе права прадаваць спіртное праз Duty Free. Цяпер гэтым займаюцца дзяржкампанія «Дыпмаркет» з сістэмы Кіравання спраў Лукашэнкі, а таксама тры прыватныя арганізацыі: «Белмаркет д'юці фры», «Беламаркет Хелана Валеры» і «Маркетліга».

Новыя правілы дазволяць працаваць у гэтай сферы ўсім кампаніям, у якіх статутны фонд не менш за 24 тысячы базавых велічынь (на сёння — 960 тысяч рублёў).

Іншае змяненне — паслабленні па імпарце алкагольных напояў. Напрыклад, выключнае права дзяржавы не будзе распаўсюджвацца на ўвоз алкаголю для перапрацоўкі, але імпартаваць для гэтых мэтаў можна ў сасудах ёмістасцю больш за 2 літры.

Ёсць і іншыя выключэнні, у тым ліку ўвоз узораў спіртнога для ацэнкі адпаведнасці стандартам.

Акрамя таго, калі раней МАРГ (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю) зацвярджала спіс кампаній, якім дазволены імпарт спіртнога, то з ліпеня гэта будзе пералік алкагольных напояў. Напрыклад, гэта могуць быць пэўныя віды шампанскага, каньякоў, віскі, рому, джыну, вермутаў і іншых напояў.

Чытайце таксама:

Хавайся пад ложак. Да каго прыйдуць з праверкай у першым паўгоддзі

З новага года істотна падаражэюць цыгарэты

У Беларусі зʼявілася яшчэ адна сетка крам нізкіх цэн

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2