Фота: Гомельская праўда

Фота: Гомельская праўда

У матэрыяле абласной газеты «Гомельская праўда» расказваецца пра тое, што ўкраінец пераехаў у Беларусь нібыта да каханай жанчыны, з якой пазнаёміўся праз інтэрнэт. Праўда, віртуальныя адносіны ў нешта больш сур’ёзнае не перараслі. У роднай вёсцы ўцекача засталася 16-гадовая дачка ад першага шлюбу і пажылыя бацькі.

У артыкуле гаворыцца пра тое, што герой публікацыі да поўнамаштабнай вайны ездзіў працаваць у Расію. А пасля атрымання позвы ў войска яго накіравалі на зборы, дзе «вучылі капаць акопы». Пазней, калі верыць прапагандыстам, Рыгор некалькі дзён правёў у ваколіцах Бахмута, дзе, паводле ягоных словаў, украінскія вайсковыя падраздзяленні неслі вялікія страты. Атрымаўшы звальненне на аснове статусу бацькі-адзіночкі, Рыгор з’ехаў за мяжу, а пасля праз Польшчу пераехаў у Беларусь.

«Мы гаворым на адной мове. У вас ціха і спакойна, можна зарабіць грошы […] Разумеў, што могуць быць праблемы, паколькі парушаю закон сваёй краіны», — прыводзіць словы ўкраінца «Гомельская праўда».

У канцы артыкула прапагандысты змясцілі зварот уцекача да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які павінен «завяршыць баявыя дзеянні». 

Гэтая публікацыя відавочна мае на мэце данесці да беларускіх чытачоў пасылы пра «слабую баяздольнасць украінскага войска і паражэнчыя настроі сярод вайскоўцаў», а таксама пра Беларусь як востраў стабільнасці і міру.

Чытайце таксама:

«Зрабіў выснову, што нашыя змагары мелі рацыю». Праўладны правакатар схадзіў на прыём у аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе

«Як на панэлі сябе адчувала». Прыхільніца Лукашэнкі паскардзілася на працэдуру адбору ўдзельніц для сустрэчы чыноўнікаў

Чыноўнікі Гомельшчыны забаранілі моладзі «пажыць для сябе»

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
27