У снежні 2009 года ў памяшканні абменнага пункта валют у Заводскім раёне Мінска інкасатар выявіў труп 20-гадовай дзяўчыны-касіркі. Высветлілася, што з касы знікла выручка ў памеры каля 35 мільёнаў недэнамінаваных беларускіх рублёў у эквіваленце (цяперашнія 3500 рублёў).

«Сышчыкі высветлілі, што затрыманы скарыстаўся тым, што касірка падчас перапынку на абед пакінула памяшканне, і праз прыадчынены ралет пракраўся ўсярэдзіну. Дачакаўшыся, пакуль дзяўчына вернецца на працоўнае месца і адкрые дзверы да прыкасавай зоны, ён напаў і нанёс ахвяры шматлікія ўдары нажом у жывот і шыю. Ад атрыманых траўмаў пацярпелая загінула на месцы», — адзначылі ў ведамстве.

Толькі цяпер мужчыну ўдалося вылічыць і затрымаць. Сцвярджаецца, што ён прызнаў віну. Па словах падазраванага, раней ён не быў знаёмы з загінулай, а грошы выдаткаваў на асабістыя патрэбы, у тым ліку на гульнявыя ўстановы. Фігурант быў неаднаразова судзімы за махлярства і хуліганства.

Чытайце таксама:

Трагедыя ля «Аўтазаводскага»: сумныя падрабязнасці

Прысуд дзетазабойцам са Слуцка пакінулі без зменаў. Бацьку расстраляюць

Падлетак, якога затрымлівалі за нібыта падрыхтоўку масавага забойства ў Салігорску, на свабодзе. Пад крыміналкай і без тэхнікі

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
16
Абуральна
7