Мяркуецца, што закон цалкам уступіць у сілу ў 2027 годзе пасля трохгадовага пераходнага перыяду. Парушальнікам усіх забаронаў, якія ўводзяцца, будзе пагражаць штраф у памеры да 30 млн вон (22 768 даляраў) ці два-тры гады зняволення. Але само па сабе ўжыванне мяса сабак у ежу карацца законам не будзе.

Тым, хто прафесійна займаўся развядзеннем сабак на мяса, закон абяцае дапамогу ў пераарыентацыі бізнэсу, падтрымцы працоўных месцаў і субсідыі. Усе такія кампаніі павінны будуць прадставіць мясцовым чыноўнікам план па пераходзе на іншыя крыніцы даходу, калі плануюць працягнуць працу.

Паводле даных урада, у краіне дзейнічае каля 1150 фермаў па гадоўлі сабак, 34 бойні, 219 кампаній-распаўсюджвальнікаў сабачага мяса і прыкладна 1600 рэстаранаў, у меню якіх такое мяса ёсць.

Законапраект прыняты пры падтрымцы як кіроўнай партыі «Сіла народа», так і галоўнай апазіцыйнай — Дэмакратычнай партыі, адзначае агенцтва.

Забарона ўжывання мяса сабак у ежу была адным з перадвыбарных абяцанняў цяперашняга прэзідэнта Юн Сок Ёля, і за гэтую забарону адкрыта выступала першая лэдзі Кім Кон Хі, нагадвае агенцтва «Рэнхап», адзначаючы, што ў прэзідэнта з жонкай чатыры сабакі і тры каты.

У апошнія дзесяцігоддзі сабачае мяса ў Паўднёвай Карэі губляе папулярнасць, асабліва сярод моладзі, на фоне актывізацыі зоаабарончых арганізацый.

Апытанні сведчаць, што ўсё больш грамадзян выступаюць за забарону гэтай традыцыі, хоць па-ранейшаму 20-25% рэспандэнтаў выказваюцца за яе захаванне, нават калі самі сабачае мяса не ядуць. Так, апытанне інстытута Gallup, праведзенае ў 2023 годзе, засведчыла, што за апошнія 12 месяцаў сабачае мяса елі толькі 8% карэйцаў, у 2015 годзе такіх было 27%.

Чытайце таксама:

«Купляла Патрона, а выйшаў снарад». Дзяўчына купіла сабаку па аб'яве, але нешта пайшло не так

У Гродне дзіця катаецца на сабачай запрэжцы ФОТА і ВІДЭА

Смажаныя сабакі на прылаўках і музыка з Pokemon на могілках. Беларус расказаў, як тры месяцы пражыў на поўдні В'етнама

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0