Пішчалаўскі замак, выгляд зверху. Фота: advisor.travel

Пішчалаўскі замак, выгляд зверху. Фота: advisor.travel

Пасля таго як з'явілася інфармацыя, што некаторых зняволеных з Валадаркі пераводзяць у новы ізалятар у Калядзічах, беларус пацікавіўся ў чыноўнікаў, што цяпер будзе з будынкам СІЗА № 1. Гэта Пішчалаўскі замак, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама паведамілі: аб'ект знаходзіцца ў гаспадарчым падпарадкаванні Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

«Паводле наяўнай інфармацыі, вызваленне плошчаў плануецца ў другім квартале 2024 года», — гаворыцца ў адказе за подпісам начальніка ўпраўлення культуры Віталя Брэля.

Гэта значыць, да канца чэрвеня гэтага года СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага плануюць вызваліць ад зняволеных.

«Цяпер Мінгарвыканкамам сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі прапрацоўваецца пытанне далейшага выкарыстання вышэйпаказанага аб'екта з ініцыяваннем неабходных мерапрыемстваў», — паведамляюць ва ўпраўленні культуры.

У ведамстве таксама падкрэслілі, што замак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму рэканструкцыю там будуць праводзіць у адпаведнасці з Кодэксам аб культуры і іншымі заканадаўчымі актамі.

У канцы снежня 2023 года сваякі зняволеных у СІЗА № 1 паведамілі, што тым сталі выдаваць апавяшчэнні аб пераводзе ў новы следчы ізалятар у Калядзічах з 8 студзеня. Гэта СІЗА першапачаткова планавалі адкрыць у 2015 годзе, аднак у 2013 годзе выявіліся факты хабарніцтва і раскрадання будматэрыялаў, таму тэрміны перанеслі на 2020-ы. У 2018 годзе тэрміны зноў ссунулі — ужо на 2022 год.

16 чэрвеня 2021 года выйшаў новы ўказ, згодна з якім турэмную бальніцу павінны былі здаць у 2021 годзе, а СІЗА — у 2023-м.

Пасля пераезду цяперашніх вязняў Валадаркі ў Калядзічы Пішчалаўскі замак павінны перадаць гораду. 

Чытайце таксама:

50 спробаў уцёкаў за 200 гадоў з самай надзейнай турмы Еўропы. Гісторык выдаў кнігу пра сумнавядомую Валадарку

Палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава: Ганарова сядзець там, дзе сядзеў Якуб Колас

Вуліца Турэмная стала Валадаркай. Хто такі Валадарскі, з чым імем асацыюецца вядомае СІЗА

Як Якуб Колас сядзеў на «Валадарцы» за несанкцыянаваны сход

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
6