Фота: фэйсбук Ціхана Клюкача

Фота: фэйсбук Ціхана Клюкача

Сікорскі памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы. Знаёмыя мужчыны паведамляюць, што ён атрымаў яе два месяцы таму ад рук мігрантаў з краін Афрыкі.

Мікалай нарадзіўся 11 чэрвеня 1972 года, то-бок на момант смерці яму быў 51 год. Мужчына родам з латвійскай Елгавы. У 1992-м, ужо ў Беларусі, Мікалай атрымаў судзімасць.

Спачатку ён насіў прозвішча Косцікаў, а ў канцы 2000-х стаў Сікорскім.

У адным з інтэрв’ю Сікорскі расказваў, што 20 гадоў пражыў у Германіі. Пасля Майдана пазнаёміўся з добраахвотнікам Дзмітрыем Шаўлюкевічам і праз гэта апынуўся ў зоне ўкраінскай антытэрарыстычнай аперацыі. Гэта адбылося ў 2017 годзе.

Сікорскі казаў у інтэрв'ю, што жанаты і мае двух сыноў. Разам з роднымі ён і сустрэў ва Украіне пачатак поўнамаштабнай вайны, а потым далучыўся да навастворанага беларускага палка «Пагоня». Тлумачыў гэта тым, што на той час ён меў аднолькавыя погляды са стваральнікам «Пагоні» Вадзімам Пракоп’евым і далучыўся да палка «па закліку сэрца».

З Пракоп'евым, мяркуючы па ўсім, Сікорскі пазней пасварыўся: у снежні 2023 года, напрыклад, ён гаварыў пра яго выключна як пра «здрадніка, нягодніка і проста аферыста». Акрамя гэтага, Сікорскі крытычна выказваўся на сваёй старонцы пра Валерыя Сахашчыка.

Восенню 2022-га пра Сікорскага загаварылі з-за скандалу ў «Пагоні». Паведамлялася, што два байцы падраздзялення, экс-палітвязень Ціхан Клюкач і баец «Карыч», не змаглі прайсці праверку на паліграфе з СБУ і атрымалі пастановы аб дэпартацыі з Украіны. Тады Сікорскі дапамог хлопцам застацца ва Украіне.

Апошнія паўгода мужчына жыў у Швейцарыі — пакінуў Украіну праз праблемы са здароўем у сваячкі і праз наступствы сваёй кантузіі.

Чытайце таксама:

Камандзір з палка «Пагоня»: Наш тэлеграм-канал захоплены, а абодва байца, якія пакінулі полк, прайшлі паліграф

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
49
Абуральна
19

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?