Затрыманы мінчук Аляксандр Майсеенка. Фота: ягоная старонка ў «Аднакласніках»

Затрыманы мінчук Аляксандр Майсеенка. Фота: ягоная старонка ў «Аднакласніках»

Затрыманаму Аляксандру Майсеенку 42 гады, ён мінчук. Мужчына скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і аўдыт».

Апошнія паўтара года працуе спецыялістам па продажах у кампаніі «Электратэма», якая стварае абсталяванне для электрычных сетах.

Аляксандр жанаты і мае траіх дзяцей — дачку і двух сыноў.

Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і каментаванні ў тэлеграм-чатах. Праўда, на фота губазікаўцы дэманструюць толькі тое, як мужчына ідзе па ходніках.

Свой тэлеграм-акаўнт Аляксандр выдаліў у жніўні 2023-га, але ён «б'ецца» ботам Вока Бога, якім карыстаюцца губазікаўцы для рэпрэсій. Таксама ў яго было такое ж імя карыстальніка, як і e-mail, што магло яго выдаць.

Чытайце таксама:

Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту»

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
19