Брэсцкі абласны суд пасля перапынку працягвае разгляд крымінальнай справы 68-гадовага жыхара Ляхавіч Барыса Вітко, які раней быў асуджаны за абразу суддзі паводле арт. 391 КК.

20 студзеня 2023 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў яго вінаватым і прысудзіў два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

На гэты раз палітвязню выставілі сур’ёзнейшыя абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Новую справу з 4 студзеня разглядае суддзя Вера Філонік.

На першым судзе Барысу ставілася ў віну тое, што ў тэлеграм-канале «Ляхавічы 97» ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Рыгор Кастусёў у ПКТ напісаў паэму, прысвечаную сябрам

Асуджанага анархіста Аляксандра Францкевіча перавялі ў ваўкавыскую калонію

У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» асудзілі чыгуначніка Максіма Кронду

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4