Журналіст Kraj.by знайшоў гаспадара згарэлых пабудоў і майстра па вырабе гусляў. Яго клічуць Зміцер.

 

— Я — і майстар, і гусляр. Пяць гадоў вырабляў гуслі ў сваёй майстэрні. Усяго за гэтыя гады зрабіў каля 500 музычных інструментаў, на якіх зараз іграюць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Апроч мяне ў майстэрні працаваў яшчэ адзін майстар. Учора ўвечары каля 19:00 ён адышоў перакусіць усяго на нейкія паўгадзіны. Гэтага аказалася дастаткова, каб майстэрня разам з лазняй пад адным дахам успыхнулі. Мне цяжка сказаць, з-за чаго гэта адбылося, бо мы вельмі строга выконвалі правілы пажарнай бяспекі. Так, там палілася печ, але з яе агеньчык выпасці не мог. Магчыма, ад тэмпературы печы ўспыхнуў драўняны пыл, а можа, было кароткае замыканне электраправодкі. Усё адбылося вельмі хутка. Мы паспелі выратаваць толькі адзін станок. Калі ратавальнікі прыехалі, ім заставалася толькі тушыць практычна згарэлую майстэрню.

 

Па словах Змітра, агонь за нейкія 20 хвілінаў знішчыў усё, што не толькі прыносіла яму прыбытак, але і было справай усяго жыцця. Майстар настолькі засмучаны, што гатовы паверыць у містыку. 

— Уяўляеце, учора ж за цэлы дзень хаця б ветрык дзьмухнуў. На вуліцы была цішыня, — кажа Зміцер. — Як толькі майстэрня загарэлася, адкуль ні вазьміся падняўся моцны вецер і імгненна разнёс агонь па ўсёй майстэрні. Гуслі прывыклі гінуць у агні. На Русі іх спальвалі стагоддзямі. У XVII стагоддзі — наогул збіралі гэтыя прылады вазамі і знішчалі агнём. Вось і ў мяне яны згарэлі.

 Зміцер упэўнены, што яго згарэлая майстэрня была ўнікальнай у Беларусі. Па словах майстра, у такіх маштабах гуслі ў нашай краіне больш не вырабляюць нідзе. Суразмоўца пакуль не ўяўляе, што будзе рабіць далей.

 

— Як я цяпер аднаўлю гэта ўсё — не ведаю. Я не мільянер. Але калі раптам нехта захоча мне дапамагчы, я буду вельмі рады і ўдзячны. Мой тэлефон для сувязі: +375 44 767-46-71, — сказаў Зміцер.

Чытайце таксама:

«Хацелася б стварыць творчую талаку». Кіроўца аўтобуса ўцёк са сталіцы і цяпер у вёсцы майструе флейты

«Калі б музыканты нашыя вясковыя заспелі сталёвыя струны, то традыцыя не перарывалася б». Гусляр расказаў, як спалучае традыцыйны народны інструмент і сучасную музыку

Майстар з Гомеля, які зрабіў залатую гітару для Прынса

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
31
Абуральна
0