У кастрычніку мінулага года Ала Зуева была асуджаная да 2,5 гадоў калоніі. Шэсць гадоў таму ёй паставілі дыягназ «лейкоз». Дачка палітзняволенай расказала «Радыё Свабода», што жанчыне трэба пастаянна назірацца ў лекараў, рабіць аналізы, каб хвароба не прагрэсавала, прымаць патрэбныя лекі. 

Сімптомы праяўляюцца перыядамі. Бывае, яна адчувае сябе дастаткова добра, а бываюць дні, калі ў яе няма сілаў, яна хутка стамляецца, адчувае слабасць, не можа ўстаць. У жанчыны моцна баліць спіна. Бываюць панічныя атакі, якія здараліся яшчэ да турмы.

Хіміятэрапію Але Зуевай раней не рабілі, але яна можа спатрэбіцца, калі здароўе жанчыны будзе пагаршацца. Ёй даходзяць лісты толькі ад дачкі, ад іншых сваякоў і сяброў — не.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Міхаіл Кухарчук

Алег Кулеша: «Спыняцца нельга. Бо ў беларускіх вязніцах і сёння, і заўтра людзі ўстануць ранкам і будуць грэбці снег»

«Мой дзядзька Павел». Паўлу Севярынцу — 47 гадоў

«Я з 13 гадоў жыву з беларушчынай». Зняволенаму журналісту Андрэю Кузнечыку — 45

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7