Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Спіс украінскіх ваеннапалонных Кадыраў перадаў былому амерыканскаму разведчыку Скоту Рытэру, які прыбыў у Грозны, паведамляюць «РИА Новости».

Прапанова была выказаная падчас шыхтавання кадыраўскіх сілавых падраздзяленняў, падчас якога паказалі і палонных. Некаторых з іх прымусілі асабіста прасіць з экрана манітора пра адмену санкцый супраць кадыраўскай сям'і і ягоных жывёл ды сродкаў перамяшчэння.

«У нас ёсць палонныя, якіх мы забралі ў Данецку, Луганску. Я перадаю (спіс) нашаму госцю… калі яны здымуць санкцыі з маёй мамы, з дачок і ні ў чым не вінаватых людзей, коней… то мы гэтых людзей аддамо», — заявіў Кадыраў.

Раней у санкцыйны спіс трапілі верагодныя жонкі Кадырава (так мяркуе Мінфін ЗША) — Медні Кадырава, Фаціма Хазуева і Амінат Ахмадава. Таксама абмежаванні ўвялі супраць дачок Кадырава Айшат, Карыны і Табарык, дома моды Айшат Кадыравай Firdaws і Турпал-Алі Ібрагімава, стрыечнага брата кіраўніка Чачні.

Чытайце таксама:

Кадыраў публічна пашкадаваў, што ягоны сын не забіў чалавека ў СІЗА

«Мае неабходныя здольнасці і навыкі». 16-гадовага сына Рамзана Кадырава прызначылі «куратарам» батальёна Мінабароны Расіі

«Гонар Айчыны». Трох сыноў Рамзана Кадырава ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам парламента рэгіёна

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12