Расійская паліцыя паведамляе: на відэазапісах відаць, што апошні раз фура праязджала 1 студзеня недалёка ад вёскі Ухтуй Зімінскага раёна.

На інстаграм-старонцы «Дальнабойшчыкі Беларусі» паведамляецца, што фура не была ўзламаная, усе дакументы на груз засталіся ляжаць на месцы, але няма мабільнага тэлефона і пашпарта кіроўцы.

Скрыншот старонкі ў інстаграме truckers_by

Скрыншот старонкі ў інстаграме truckers_by

У тыктоку таксама распаўсюджваюцца відэа, прысвечаныя пошукам Дзмітрыя. Блогерка пад нікам varvarabi2 паведамляе, што малады чалавек працаваў у фірме Cargo Line Smolensk. Яна расказвае, што яшчэ 31 снежня хлопец выходзіў на сувязь з роднымі і расказваў, што выезд у яго запланаваны на вечар 1 студзеня, а 4 студзеня ён павінен разгружацца ў Манголіі.

— Алкагольнымі напоямі не захапляўся, тэарэтычна мог проста адзначыць Новы год і легчы спаць, бо час яму дазваляў — але гэта невядома, — кажа дзяўчына.

Яна дадае, што Дзмітрый паведамляў родным, што за 27 гадзін праехаў 1800 кіламетраў і паспаў толькі 2 гадзіны. Па словах дальнабойшчыка, да Іркуцка яму заставалася 279 кіламетраў, ён дасылаў відэа са стаянкі, дзе спыняўся − там ёсць кафэ. Следчы камітэт Расіі ўжо апытваў людзей там, але пакуль ніякай новай інфармацыі не атрымаў. Ад гэтай стаянкі да месца, дзе ў выніку знайшлі фуру, 70 кіламетраў.

— Дзмітрый быў задаволены, што рэйс доўгі — да гэтага ён увесь час ездзіў на кароткія адлегласці. Казаў, што ў Іркуцк вельмі прыгожая дарога. Да гэтага шмат ездзіў па Расіі. Гэта ягоны першы доўгі рэйс, але на фірме Cargo Line Smolensk ён працуе каля года.

Блогерка ўдакладняе: Дзмітрый не жанаты, дзяўчыны ў яго таксама няма, ні з кім напярэдадні знікнення ён не канфліктаваў.

Адначасова з відэа пра знікненне Дзмітрыя Баханкова ў тыктоку пачаў вірусіцца ролік, дзе іншы дальнабойшчык у Расіі распавядае, што на стаянцы стаіць пустая фура, а яе кіроўца-беларус загінуў. Шмат хто пачынае думаць, што гаворка ідзе пра Дзмітрыя. Але ж той гісторыі больш за год: у снежні 2022 года знік Яўген Дваракоў, таксама дальнабойшчык з Магілёва — праз месяц яго знайшлі загінулым.

Чытайце таксама:

У Казахстане выратавалі 40 беларускіх дальнабойшчыкаў, якія трапілі ў снежны занос

Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС

«Ісці весяліць 20-гадовую пару на вяселлі — ужо, напэўна, не». Былы папулярны радыёвядучы пайшоў у дальнабойнікі і не шкадуе

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
24
Абуральна
6