Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

У пятніцу ў вашага знаёмага вечарына, а вы не хочаце ісці? Не хвалюйцеся, заўсёды ж можна проста сказаць, што вы лепш паглядзіце пару серый новага серыяла, а сустрэнецеся, калі будзеце «ў рэсурсе». 

Баіцеся пакрыўдзіць вашага суразмоўцу? Магчыма, вы перабольшваеце. Як паказала новае даследаванне, людзі схільныя перабольшваць, наколькі негатыўна іншыя адрэагуюць на наша «не». На думку навукоўцаў, людзі значна больш схільныя паважаць вашу шчырасць і не крыўдзіцца — таму можна проста казаць «не» і не турбавацца ветлівымі апраўданнямі.

Аднак калі ваш сябар не настолькі блізкі, каб зразумець сапраўдную прычыну, чаму вы не хочаце ісці, але пры гэтым вы не хочаце яго пакрыўдзіць, выданне The Telegraph прапануе некаторыя правілы «сацыяльнай адмовы».

Як сказаць «не» вечарыне пасля цяжкага тыдня

«Мне вельмі шкада, але я не змагу ў гэты вечар», — вось што сапраўды хоча пачуць ваш суразмоўца і нічога больш. Калі чалавек уваходзіць у ваша кола даверу, вы можаце пайсці далей і сказаць: «Ох, жудасны тыдзень. Ці магу я да пятніцы паглядзець, ці застануся я жывы?» Урэшце рэшт, ці не заключаецца сяброўства таксама і ў тым, каб быць гатовым сустрэцца, нават калі для вас гэта не ідэальны час?

Адмовы, якія не можна сабе дазволіць

Адмова быць хросным бацькам.

Адмова ад запрашэння на вяселле членаў сям'і, хроснікаў ці вашага сябра.

Адмова выступіць з прамовай на вялікім дні нараджэння вашага сябра.

Адмова ад вечарыны, якую пачалі арганізоўваць за некалькі месяцаў да яе пачатку, калі толькі ў вас няма сур’ёзнага і канкрэтнага апраўдання.

Адмова ад удзелу ў пахаванні.

Адмова ад эмацыйнай дапамогі (напрыклад, «калі ласка, прыходзьце на вячэру, у мяне набліжаюцца экзамены, і я іх баюся»).

Лепшыя спосабы сказаць «не»

«Не, але я вельмі хачу з табой пабачыцца. Можа, у наступную пятніцу?»

«Не, але калі разграбуся з «заваламі», я буду побач.»

«Не, але, мажліва, я магу запрасіць цябе на абед на наступны дзень?»

«Не, але мы можам запрасіць вас да нас, калі толькі мы скончым гэты пякельны месяц».

Чытайце таксама:

Чаму «пазітыўнае выхаванне» павінна ўключаць у сябе таксама і пакаранне

Як выхаваць у дзяцей уменне «правільна» злаваць

Што казаць, калі ў блізкага чалавека дыягнастуюць рак

Клас
25
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
5