Пераабсталяваны з кароўніка будынак царквы «Новае жыццё», адабраны ў вернікаў перад ліквідацыяй самой царквы

Пераабсталяваны з кароўніка будынак царквы «Новае жыццё», адабраны ў вернікаў перад ліквідацыяй самой царквы

Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый павінна прайсці на працягу года пасля ўступлення закона ў сілу.

Цяпер, каб зарэгістраваць рэлігійнае аб'яднанне з пашырэннем дзейнасці на ўсю краіну, трэба мець у яго складзе рэлігійныя суполкі, якія дзейнічаюць ва ўсіх абласцях і ў Мінску. Таксама павялічаная і колькасць суполак, неабходных для стварэння аб'яднання агульнадзяржаўнага ўзроўню, пры гэтым хоць бы адна з іх павінна дзейнічаць не менш за 30 гадоў.

Папраўкамі прадугледжана і магчымасць стварэння рэлігійнымі арганізацыямі структур па аказанні сацыяльных паслуг — аж да дзіцячых дамоў пры кляштарах па ўзгадненні з выканкамамі.

Можна меркаваць, што асноўная канфесія, супраць якой скіраванае палажэнне новага закона адносна перарэгістрацыі — пратэстанты. За апошнія 30 гадоў яны выбіліся ў лідары па колькасці росту прыходаў, а да таго ж пратэстанцкія вернікі разам са сваімі пастарамі часта займаюць незалежную і прынцыповую пазіцыю, што, вядома, не падабаецца ўладам, якія імкнуцца паставіць пад свой татальны кантроль абсалютна ўсё, і рэлігійная сфера не выключэнне. Таму можна прагназаваць, што многія пратэстанцкія суполкі перарэгістрацыі не пройдуць.

Своеасаблівай «першай ластаўкай» ужо стала мінская царква «Новае жыццё», якая муляла вока ўладам ужо вельмі даўно і ўрэшце была імі ліквідаваная ў кастрычніку мінулага года. Таксама цягам апошніх трох гадоў рэгулярна з'яўляюцца паведамленні пра затрыманні пратэстанцкіх пастараў з розных рэгіёнаў краіны. Зрэшты, палітычным рэпрэсіям падвяргаюцца таксама і святары іншых канфесій. Таму можна меркаваць, што і для іх палажэнні новага закона стануць падставай для дадатковага ціску з боку чыноўнікаў і сілавікоў.

Чытайце таксама:

Евангельскага пастара з Хойніцкага раёна пасадзілі на 10 сутак

Пастара ліквідаванай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў СК

У Наваполацку асудзілі пратэстанцкага пастара і служыцеля царквы

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
12