Прэс-служба барысаўчан паведаміла, што Альшэўскі пакідае БАТЭ.

Акрамя таго, расстаецца з клубам і шэраг асістэнтаў Кірыла Пятровіча: старшы трэнер Аляксандр Лісоўскі, трэнер брамнікаў Эдуард Тучынскі, адміністратар Андрэй Ігнатовіч, масажыст Андрэй Крыўчык. Таксама пакіне лагер «жоўта-сініх» і галоўны трэнер дублёраў Віктар Ганчарэнка (іншы, не зорны былы коўч клуба), піша football.by.

Такім чынам, працу ў камандзе працягваюць Уладзімір Нявінскі, Дзмітрый Ліхтаровіч і Ігар Ражкоў.

Што тычыцца Альшэўскага, то ён прыняў БАТЭ восенню 2022 года. З ім «жоўта-сінія» заваявалі бронзу пазамінулага чэмпіянату і засталіся без узнагарод у мінулым — упершыню з 2005-га.

Чытайце таксама:

БАТЭ за два дні пакінулі восем футбалістаў

У БАТЭ — найгоршыя вынікі за гісторыю. Топ-5 прычын правалу

Беларускі трэнер, што прыводзіў да золата БАТЭ і «Шахцёр», узначаліў кволы расійскі клуб з другога дывізіёна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0