Паўла Кучынскага затрымалі прыкладна ў пачатку верасня 2022 года. Тады арганізацыя BYPOL пісала, што Кучынскі быў затрыманы ў сувязі з верагодным дачыненнем да справы «інкасатараў»:

«Спецслужбы пад катаваннямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася».

Паўлу выставілі абвінавачванні паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 356 — «Здрада дзяржаве»;
  • ч. 2 арт. 295-3 — «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў»;
  • ч. 2 арт. 290-5 — «Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі»;
  • ч. 4 арт. 295 — «Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»;
  • ч. 2 арт. 290-4 — «Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй»;
  • ч. 3 арт. 289 — «Акт тэрарызму»;
  • ч. 1 арт. 309 — «Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту».

Працэс над ім распачаўся 4 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе. Суддзём па справе быў прызначаны Аляксандр Рыбакоў — былы старшыня суда Лагойскага раёна. Менавіта ён у 2021 годзе вёў першы суд па «справе Ціханоўскага».

15 снежня Кучынскаму вынеслі прысуд — 19 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Хлопец з Ліды замест ваенкамата пайшоў на аперацыю на носе — і атрымаў год хіміі за ўхіленне ад войска

Алег Кулеша: «Спыняцца нельга. Бо ў беларускіх вязніцах і сёння, і заўтра людзі ўстануць ранкам і будуць грэбці снег»

Палітвязнямі прызналі яшчэ 14 чалавек

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
60