Згодна са зменамі ў Падатковым кодэксе, з 2024 года павышаецца памер разліковага кошту квадратнага метра тыпавога капітальнага будынка. Да яго прывязаны падатак на першую кватэру: ён складае 0,1% ад кошту квадратнага метра, памножанага на колькасць «квадратаў» у кватэры.

Для Мінска кошт квадратнага метра жылога памяшкання вырасце да 968 рублёў (цяпер 900 рублёў). Для абласных гарадоў і Мінскага раёна — да 806 рублёў (цяпер 750).

Для Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Ваўкавыска, Горак, Дзяржынска, Жлобіна, Жодзіна, Кобрына, Крычава, Ліды, Мазыра, Маладзечна, Наваградка, Наваполацка, Оршы, Асіповічаў, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Светлагорска, Слоніма, Слуцка, Смалявічаў, Смаргоні, Салігорска, Фаніпаля — да 710 рублёў (цяпер 660).

Для астатніх населеных пунктаў разліковы кошт «квадрата» падымуць да 538 рублёў (замест цяперашніх 500).

Чытайце таксама:

1 студзеня вырасце падатак на здачу кватэр у наём

Апублікаваны рэспубліканскі бюджэт на 2024 год

З новага года істотна падаражэюць цыгарэты

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13