Сабраж Sabrage

Скрын відэа: howtodrink / YouTube

Тэхніка прыйшла з Францыі. Яшчэ ў часы Напалеона гусары з дапамогай шаблі збівалі корак з бутэлькі шампанскага. Слова «шабля» дала назву гэтай тэхніцы — «сабраж» (sabrage). Цяпер існуе нават спецыяльныя інструмент, які нагадвае вялікі нож. Але яго з поспехам заменіць любы нож з доўгім лязом. Абавязковая ўмова — для «адкаркоўвання» выкарыстоўваецца тупы бок.

Як правільна зрабіць

Спецыялісты рэкамендуюць перад тым, як спрабаваць адкаркаваць шампанскае, добра яго ахаладзіць. Чым цяплейшая бутэлька, тым большая верагоднасць таго, што яна разарвецца.

Зніміце фольгу з рыльца і аслабце ці зніміце цалкам мюзле (дрот на корку).

Сабраж Sabrage

Фота: 2oceansvibe.com

Затым уважліва агледзьце корпус бутэлькі. Поспех адкаркоўвання залежыць ад правільнага выбару месца нанясення ўдару. На бутэльцы ёсць швы — каля рыльца і з двух бакоў па ўсім корпусе.

Для ўдару трэба выбраць месца, у якім яны сыходзяцца пад рыльцам. Пры аглядзе памятайце пра тэхніку бяспекі! Корак у бутэльцы нічога не трымае і ён можа выстраліць. 

Павярніце бутэльку так, каб шво было наверсе. Пакладзіце бутэльку на руку і трымайце пад вуглом 30-45 градусаў. Вялікі палец устаўце ў донца. Такім чынам вы забяспечыце надзейны хват бутэлькі.

Некалькі разоў павадзіце тупым бокам нажа па шву бутэлькі ад сябе да рыльца. Такім чынам вы як бы прымерваецеся для нанясення вырашальнага ўдару. Затым рэзкім рухам (без замаху і без нахілу нажа) нанясіце ўдар па месцы судакранання швоў пад рыльцам, як бы выпіхваючы корак.

Калі не атрымалася, паспрабуйце яшчэ раз. Калі вы ўсё зрабілі правільна, то рыльца разам з коркам адляціць убок, а на бутэльцы застанецца роўны скол.

Звяртаем увагу, што апісаны спосаб — дастаткова небяспечны і патрабуе пэўнага спрыту. Вы можаце нанесці шкоду як сабе, так і навакольным.

Таму пастарайцеся, каб падчас вашага эксперыменту на шляху меркаванага вылету пробкі не было ні людзей (звярніце ўвагу на тых, хто імкнецца вас здымаць), ні жывёл, ні каштоўных прадметаў. І ні ў якім разе не піце з бутэлькі пасля адкрыцця!

Таксама ні ў якім разе не выбірайце для свайго эксперыменту балкон. А пасля сабражу адразу збярыце ўсе асколкі.

Сабраж Sabrage

Фота: Wikimedia Commons

Зычым, каб у вас усё атрымалася і эмоцыі ад сабражу былі толькі станоўчымі!

Чытайце яшчэ:

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не стала блага

Нейрапсіхолаг расказаў аб карысці гультайства на Новы год

Селядзец з ігрушамі, журавінамі, яблыкамі і сельдэрэем — альтэрнатыва «шубе». Рэцэпт

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?