Дакумент прыняты «ў мэтах далейшай дзяржаўнай падтрымкі ініцыятыў па захаванні снежнага барса і яго экасістэмы ў Кыргызстане». Згодна з указам, Кабінету міністраў даручана «вызначыць ідэалагічны змест нацыянальнага сімвала», распрацаваць лагатып і варыянты яго прымянення, а таксама прыняць меры па абароне папуляцыі снежнага барса, піша «Радыё Свабода Кыргызстан».
У 2019 годзе ў Кыргызстане налічвалася 330 асобін снежнага барса. Жывёла таксама занесена ў Чырвоную кнігу, штраф за яе адстрэл складае 1,5 млн сомаў (17 тысяч даляраў).
Чытайце таксама:
11
0
1
1
0
1