Ілюстрацыйнае фота: twitter.com/terytorialsi

Ілюстрацыйнае фота: twitter.com/terytorialsi

У пошуках будуць задзейнічаны каля 480 салдат 2-й Люблінскай брыгады тэрытарыяльнай абароны і 19-й надбужанскай брыгады тэрытарыяльнай абароны, піша Reform.by.

«Мэта пошуку — канчаткова пацвердзіць, што на польскай тэрыторыі не засталося ніводнага элемента аб'екта. Дзеянні салдат будуць праходзіць на паўднёвы ўсход ад Замосця. Жыхароў Люблінскага раёна просяць паставіцца да гэтага з разуменнем», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ваеннага ведамства.

Аператыўнае камандаванне УС Польшчы паведаміла, што раніцай 29 снежня ў паветраную прастору краіны з боку Украіны ўвайшоў неапазнаны паветраны аб'ект. Пазней у Мінабароны заявілі, што ідэнтыфікавалі аб'ект як расейскую ракету. Яна правяла ў паветранай прасторы Польшчы амаль 3 хвіліны і праляцела каля 40 км, а затым пакінула тэрыторыю краіны.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Тэафіл Барташэўскі ўручыў расейскаму дыпламату ноту, у якой польскі МЗС патрабуе ад Расеі тлумачэнняў у сувязі з інцыдэнтам з парушэннем паветранай прасторы Польшчы крылатай ракетай і неадкладнага спынення падобнай дзейнасці.

Чытайце таксама:

З боку Украіны на тэрыторыю Польшчы заляцеў неапазнаны аб'ект

У Польшчы сцвярджаюць, што з Украіны магла заляцець расійская ракета

У выніку начной атакі па Украіне загінула 18 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1