Фота: «Мінск-навіны»

Фота: «Мінск-навіны»

«Мінск-навіны» пацікавіліся, ці будзе накладацца штраф, калі раптам школьнік забудзецца прыкласці да валідатара дакумент, што рабіць, калі дзіця згубіць карту, і ці трэба цяпер праходзіць у метро праз дарослы турнікет з засаўкамі.

Навошта школьнікам пластыкавы праязны

З верасня ў Мінску запушчаны эксперымент па аплаце транспарту. Тым, хто мае права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце, выдаецца праязны дакумент «ільготны». Да гэтай катэгорыі грамадзян адносяцца і школьнікі.

Увосень да эксперыменту далучыліся чатыры ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі: дзеці атрымалі свае смарт-карты, якія па дызайне вельмі падобныя да праязных дарослых.

Асноўным жа дакументам для прадастаўлення вучню бясплатнага праезду з'яўляецца альбо карта навучэнца, альбо вучнёўскі білет, альбо папяровая даведка. Гэта пацвярджэнне таго, што дзіця вучыцца ў сталічнай школе.

Праязны дакумент «ільготны» — дадатак

— Яго выкарыстанне дапамагае ўлічваць факт праезду ў нашай аўтаматызаванай сістэме, — растлумачылі ў «Мінсктрансе». — У рамках эксперыменту стаіць задача арганізаваць дакладны ўлік усіх перавезеных пасажыраў, якія маюць права на бясплатны праезд, у тым ліку і школьнікаў.

У далейшым гэта дапаможа ўдасканальваць маршрутную сетку, паляпшаць якасць паслуг, складаць зручны расклад грамадскага транспарту.

Ці будзе штраф, калі дзіця забудзецца скарыстацца праязным

Карыстацца праязным дакументам «ільготным» трэба гэтак жа, як і звычайным — варта прыкласці яго да валідатара пры ўваходзе ў транспарт або да паверхні турнікета, калі гаворка пра метро.

Калі дзіця забыла ім скарыстацца, то гэта не з'яўляецца правапарушэннем. Пры гэтым юны карыстальнік у АБАВЯЗКОВЫМ парадку павінен прад'явіць кантралёрам дакумент, які пацвярджае права на льготны праезд: даведку, карту навучэнца або вучнёўскі білет. Нагадаем, апошнія дакументы — асноўныя!

У раённыя ўпраўленні адукацыі накіраваныя больш за 200 тысяч эксперыментальных вучнёўскіх праязных, адкуль яны ўжо разыдуцца па школах. Плануецца ахапіць праектам усіх навучэнцаў Мінска. Ён разлічаны на адзін год.

Паколькі частка школьнікаў атрымалі льготныя карты яшчэ ўвосень, прадпрыемства «Мінсктранс» ужо прааналізавала некаторыя звесткі. Аказалася, вучні значна больш актыўна карыстаюцца грамадскім транспартам у выходныя дні, чым у будныя.

— Разумеем, што большасць пасажыраў з асцярожнасцю ўспрымаюць новаўвядзенне, але вельмі спадзяемся, што ўсе возьмуць удзел у такой важнай для Мінска працы, — сказалі ў «Мінсктрансе». — Акрамя таго, неабходнасць прыкладаць да валідатара або турнікета бескантактавую смарт-карту сфармуе ў дзяцей звычку абавязковай аплаты праезду.

А наогул, удзел у эксперыменце — гэта выдатная магчымасць для гараджан прагаласаваць за канкрэтны маршрут: заходзячы ў транспарт і прыкладваючы карту да валідатара, мы даем зразумець, што ім карыстаемся, ён патрэбны.

Што рабіць у выпадку згубы смарт-карты

Калі дзіця згубіла карту, яно карыстаецца правам бясплатнага праезду па сваім асноўным дакументам (карце навучэнца, папяровай даведцы і г. д.).

— На пачатковым этапе стаіць задача першасна забяспечыць усіх эксперыментальнымі смарт-картамі. Пасля гэтага, калі ўзнікне неабходнасць, будзе сабраная інфармацыя аб патрэбнасці дадатковага выпуску праязных для школ, — растлумачылі на прадпрыемстве.

Як праходзіць праз турнікет у метро

Усё вельмі проста: варта прыкласці смарт-карту да валідатара на турнікеце, дачакацца, калі загарыцца зялёная стрэлка, і прайсці.

Калі вучань (скажам, пачатковай школы) яшчэ не гатовы самастойна абмінуць сістэму з засаўкамі, ён можа звярнуцца да інспектара службы бяспекі.

— Мы арганізуем бяспечны праход дзіцяці, але для гэтага трэба падысці да інспектара і папярэдзіць яго. Гэта неабходна з прычыны вялікага пасажырапатоку, — адзначылі ў Мінскім метрапалітэне.

Пры гэтым нагадваюць, што дзеці да 7 гадоў у метро праязджаюць у суправаджэнні дарослага.

Чытайце таксама:

У Мінску раздадуць 300 тысяч бясплатных праязных

У Мінску 1 верасня стартуе маштабны эксперымент па аплаце грамадскага транспарту

Як будзе працаваць метро ў навагоднія святы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5